Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"АЛЕКШЫЦКІ ЯСЛІ-САД"

 

Галоўная | Адно акно | Звароты | Аб установе | Бацькам | New | Сэрвісы

 

Меню раздзелу

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

Развіваем маўленне дзяцей разам

Значнасць работы з бацькамі цяжка пераацаніць. Яна важная не толькі для нас, педагогаў, але перш за ўсё для саміх бацькоў, чые дзеці наведваюць дашкольную ўстанову. Мы ўпэўнены, што кожны педагог рана ці позна задае сабе пытанне: што цяжэй — работа з дзецьмі або з іх бацькамі? Знайсці агульную мову, накіраваць агульную справу на карысць дзіцяці — гэта палова поспеху. Знайсці кантакт неабходна з усімі.

Поспех выхавання і навучання дзяцей у дашкольнай установе ў многім залежыць ад таго, як арганізавана педагагічная асвета бацькоў. У сувязі з гэтым кожнага з бацькоў накіроўваем на сістэматычную, працяглую работу з дзецьмі. Перш чым планаваць работу з сем’ямі , мы вывучаем дасведчанасць бацькоў у праблемах маўленчага развіцця дзяцей. У гэтым нам дапамагае анкетаванне “Давайце пазнаёмімся”, якое праводзіцца ў пачатку навучальнага года. Пры аналізе гэтай анкеты мы вызначаем, якіх вынікаў чакаюць бацькі. Бесперапынная сувязь з бацькамі ажыццяўляецца з дапамогай калектыўнай, індывідуальнай і нагляднай форм работы.

У дзіцячым садзе сістэматычна праходзяць бацькоўскія сходы, адкрытыя прагляды заняткаў, тэматычныя кансультацыі “Гадзіна сям’і”, правядзенне сумесных свят і забаў “Бабуліны казкі”, “Умелыя рукі”, “Калядныя вечары” і іншыя.

Адной з форм дыферэнцыраванай работы з бацькамі з’яўляецца правядзенне кансультацый, тэматыку якіх мы падбіраем у адпаведнасці з гадавымі задачамі дашкольнай установы і патрэбамі і інтарэсамі бацькоў.Напрыклад, “Гульні і практыкаванні для развіцця маўлення дзяцей”, “Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму”, “Правы дзіцяці”, “У паход усёй сям’ёй”. Практыкуем правядзенне трэнінгу-практыкуму для дзяцей і бацькоў “Трэніруем пальчыкі — развіваем маўленне”, які актывізуе бацькоў, вучыць канкрэтным прыёмам работы з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення. Выніковы бацькоўскі сход праводзім у форме гульні “Гатоўнасць дзіцяці да школы”.

Актыўна выкарыстоўваем у рабоце з бацькамі “Шкатулку пажаданняў”, у якую змяшчаем запіскі-рэкамендацыі. Укараняем у практыку такую форму работы, як “Маўленчы куток”, у якім адлюстроўваецца тэма заняткаў, рэкамендацыі аб тым, як займацца дома па пэўнай лексічнай тэме. Матэрыял у кутку абнаўляецца штотыдзень.

Зрабілі памяткі, буклеты па артыкуляцыйнай гімнастыцы, па пальчыкавых гульнях і развіцці дробнай маторыкі, па выкананні хатняга задання настаўніка-дэфектолага.

Безумоўна, вялікая роля ва ўзаемадзеянні з бацькамі дзяцей належыць настаўніку-дэфектолагу, які ў першую чаргу ўлічвае прыярытэты бацькоў у выхаванні дзіцяці, іх патрабаванні, што дазваляе размеркаваць намаганні бакоў для дасягнення жаданага эфекту ў сумеснай рабоце. Аналіз гэтай работы можна зрабіць у канцы года па выніках абследавання дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, якое вызначае дынаміку ў маўленчым развіцці дзяцей.

Цеснае ўзаемадзеянне выхавальнікаў, настаўніка-дэфектолага з бацькамі і выкарыстанне розных па змесце і метадах прыёмаў педагагічный работы аказваюць эфектыўнае ўздзеянне на выхаванне і навучанне дзяцей.

Правілы для бацькоў па навучанню дзяцей беларускай мове дома

Памятайце аб тым, што навучанне дзяцей беларускай мове павінна дастаўляць ім задавальненне. Калі дзіцяці не падабаецца тое, што вы робіце – спыніце гэта і паспрабуйце займацца па-іншаму.

Абавязкова стварайце матыў для кожнага маўленчага дзеяння дзіцяці: дзіця павінна разумець, чаму мама гаворыць на іншай мове і навошта яму самому трэба гаварыць на гэтай мове.

Зусім маленькія дзеці авалодваюць мовай на аснове імітацыі, а старэйшыя дзеці  (пасля 3 гадоў) – свядома. Таму прыёмы, якія выкарыстоўваюцца для навучання дзяцей, залежаць ад іх ўзросту.

Вельмі важна вымаўляць словы правільна. Інакш дзіця засвоіць няправільнае вымаўленне і пасля ад гэтага будзе вельмі цяжка пазбавіцца. Калі вы не ўпэўнены, што вымаўляеце слова правільна, – удакладніце вымаўленне па слоўніку, у якім указана фанетычная транскрыпцыя.

Пажадана, каб малюнкі і цацкі, якія вам спатрэбяцца, прызначаліся выключна для навучання: складзіце іх у асобную скрынку – «чароўны куфэрак» - і даставайце адтуль толькі на час заняткаў. «Чароўны куфэрак», а таксама тое што ў куфэрку, павінна быць эстэтычнае і прыгожае, каб захапляла дзяцей.

 

 

 

Кансультацыя “Вучым роднай мове”

У цяперашні час ва ўсёй краіне ідзе адраджэнне беларускай нацыянальнай мовы, культуры. Вялікая роля ў далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да  родных беларускіх традыцый адводзіцца бацькам. Яны першыя сваёй эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотаю да роднага слова павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай свайго народа. Важна каб і бацькі, і педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры, разумелі неабходнасць ведання беларускай мовы, добра валодалі ёй.

Каб развіваць індывідуальныя творчыя здольнасці дзяцей, узбагачаць іх уяўленні аб роднай Беларусі патрэбна наладжваць работу фальклорных, танцавальных, тэатральных і іншых гурткоў, а гэта магчыма толькі ў дзіцячым садзе. Знаёмства дзяцей з роднай мовай, літаратурай, фальклорам, народнай песняй, музыкай, гульнёй спрыяе глыбокаму выхаванню духоўнасці, усебаковаму, гарманічнаму развіццю.

Творы вуснай народнай творчасці маюць вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, садзейнічаюць развіццю вобразнасці думкі, узбагачаюць дзіцячае асяроддзе.

У апошнія гады ўзрастае інтарэс да фальклору. Знаёмства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці павінна пачынацца з першых гадоў  жыцця дзяцей, так як перыяд ранняга і дашкольнага дзяцінства – найбольш спрыяльны этап у развіцці чалавечай асобы. Гаты ўзрост багацейшы па здольнасцях:  дзіця хутка і захапляльна пазнае навакольны свет, убірае вялікую колькасць уражанняў. Дзіця вучыцца па іх гукам роднай мовы, іх мелодыі, потым авалодвае ўменнем разумець іх сэнс.

У малых фальклорных формах свет паўстае перад дзецьмі без падману і фальшу. Малыя фальклорныя творы – гэта цудоўнае чаканне радасці, светлае ўспрыманне чалавека і чаканне дабраты і толькі яе. У гэтых творах закладзена мудрасць. Яны даюць дзецям самыя галоўныя і простыя паняцці аб жыцці, аб людзях. Пачынаючы з самых першых элементарных гукаў, усе дзеянні дзіцяці суправаджаюцца песенькамі, так званымі пацешкамі або забаўлянкамі. Імі дарослыя суцяшаюць дзіця, калі яно плача, забаўляюць з іх дапамогай, прывучаюць да просценькіх гульняў.

Карысны пацешкі, з дапамогай якіх дарослы сцвярджае ў дзіцяці добрыя пачуцці, выхоўвае разуменне прыналежнасці да ўсяго, што вакол яго. Напрыклад:

Хто ў нас добры? Хто ў нас прыгожы?

Сашанька ў нас добры. Сашанька прыгожы…

Пацешкі дапамагаюць даросламу наладзіць эмацыянальны кантакт з дзецьмі і ў рэжымным працэсах, і ў гульнявой дзейнасці.

Пацешкі з’яўляюцца пачатковым звяном пры азнаямленні дзяцей з першымі казкамі. Па-першае, у кожнай пацешцы дзейнічае адзін ці два героі. Па-другое, пацешка – мастацкі твор, які разлічаны на вобразнае ўспрыманне герояў. Па-трэцяе, пацешка расказвае аб характары героя.

А ў цэлым пацешкі знаёмяць дзіця з навакольным жыццём, адчыняюць перад ім свет гукаў, рухаў, фарбаў, яны даюць дзецям першыя практычныя навыкі, праз іх дзеці засвойваюць маральныя і працоўныя нормы і паняцці.

 

 

      

        

 

      

    

 

тэлефон: (01511)73863  e-mailsad-olekshicy@berestovica.edu.byтэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне