Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"АЛЕКШЫЦКІ ЯСЛІ-САД"

 

Галоўная | Адно акно | Звароты | Аб установе | Бацькам | New | Сэрвісы

 

Меню раздзелу

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

“Свая хатка, як родная матка”

Занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”

для дзяцей старшай группы (5 -6 гадоў)

 

Праграмныя задачы: пазнаёміць з інтэр, ерам сялянскай хаты; далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры, літаратурнай спадчыны; узбагаціць слоўнікавы запас; выхоўваць культуру паводзін, любоў да роднай мовы.

Матэрыял і абсталяванне: афармленне для сялянскай хаты, раставыя лялькі апранутыя у беларускае адзенне, цацка коціка, аўдыязапіс беларускай народнай музыкі, лямпа.

Папярэдняя работа: чытанне твораў на беларускай мове, малых форм фальклору, развучванне гульні “Міхасік”, вершаў: “Мы- беларусы” М. Пазнякова, “Адмарозіў лапкі” І. Муравейкі.

 

Ход занятку:

Памяшканне аформлена  як сялянская хата (печ, лямпа, дзіцячы ложак, посуд, ручнікі і г.д.), уваходзяць дзеці, іх сустракае гаспадыня (выхавальнік).

Дзеці: Добры дзень.

Гаспадыня: Дзень добры,  дарагія дзеці! Рада вас вітаць у сваёй хаце. Адкуль вы да мяне завіталі? У якой краіне вы жывяце? (Мы жывём у Беларусі). Раз вы жывяце ў Беларусі, значыць хто вы? (Беларусы).

Плыве ў блакіце

Белы бусел,

І луг квяцісты,

Як абрус.

А мы з табою -

Беларусы.

Радзіма наша -

Беларусь!

              М. Пазнякоў

Гаспадыня запрашае ў хату, звяртае ўвагу на дзеда  з бабаю (лялькі).

Гаспадыня: Хто гэта папярэдзіў вас, дзеці, ды сядзіць, справамі ў маёй хатцы займаецца? (Дзед з бабай.) Баба кудзелю прадзе, а дзед масла б, е. Баба напрадзе нітак, з іх натчэ прыгожых ручнікоў, посцілак, сурвэтак, дзед наб е масла - і будзе ў іх дастатак. У народзе кажуць: “Вось як бывае: хто працуе, той і мае”.

Як цудоўна апрануты дзед! Разгледзім яго касцюм.

З чаго ён складаецца? (Кашуля, нагавіцы, на галаве капялюш, на нагах лапці.) Чы упрыгожаны? (Арнаментам, беларускім узорам.) Дзе знаходзіцца узор? (На каўнерыку, рукавах, спераду кашулі.) Якога ён колеру? (Чырвонага.) Як называецца такое адзенне? (Беларускі нацыянальны касцюм.) Хто носіць такое адзенне? ( Беларусы, яны апранаюць яго на вялікія святы, розныя мерапрыемствы.)

Сёння адзенне можна купіць у краме, а раней усю вопратку людзі рабілі сваімі рукамі - ім прыходзілася шмат працаваць. Але на Беларусі любілі не толькі працаваць, але і павесяліцца. І мы з вамі давайце пагуляем.

         Гульня “Міхасік”

Па крузе ставяць пары абутку, удзельнікі становяцца вакол “лапцей”. Дзеці гавораць:

Ты, Міхасік, не зявай!

Хутчэй лапці абувай!

Пад беларускую народную мелодыю дзеці выконваюць танцавальныя рухі вакол “лапцей” і перамяшчаюцца па крузе. Па сканчэнні музыкі яны апранаюць “лапці”. Каму не хапіла той выбывае з гульні.

Пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей прымаецца, гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік. Ён і будзе самы спрытным.

Гаспадыня. Сёння наша хата цікавымі рэчамі багата. Як вы думаеце, што займала галоўнае месца ў хаце? Я загадаю загадку:

У хаце стаіць мураванка,

З комінам,

Але без ганка.(Печка)

                   А.Клышка.

Што вы ведаеце пра печ? З чаго яна зроблена? (Выхавальнік знаёміць дзяцей з новым беларускім словам - цэгла.)

Дзеці расказваюць, што печ зроблена з цэглы, што зімой на ёй можна грэцца. У печы вараць смачны боршч, кашу, бульбу. Боршч і кашу гатуюць у чыгунках.

Гаспадыня. Што яшчэ робяць у печы? (У печы пякуць хлеб. Ён атрымліваецца вельмі смачны і духмяны.) На печ казалі: ласкавая матуля. Яна была галоўнай у хаце, бо ў ёй пяклі хлеб, штодзённа гатавалі ежу, на ёй спалі, сушылі вопратку, абутак, ад яе было цёпла ў хаце. Паслухайце, як у  народзе аб печы ласкава гаварылі:

Ой, ты печка- сударыня,

Дапамажы нам, баярыня.

Ты звары , спячы, сагрэй. асвяці,

Палячы, у хату багацця прынясі.

Печка нават лячыла: калі чалавек прастужваўся, дык лез на печ, праграваўся там, і хваробу як рукою знімала. Печ сагравала, а колькі казак яна апавядала доўгімі зімовымі вечарамі…

Добра праходзілі вечары ў тыя часы. Ды вось бяда – святло не было. І ў хаце запальвалі лямпу. (Паказвае дзецям.) Лямпа свеціць, а маці кладзе ў люльку дзіця і спявае калыханку. Для чаго матулька пяе яе свайму дзіцяці? (Каб сынок ці дачка хутчэй заснулі.)

Так, мамы ім пелі і беражліва качалі на руках – калыхалі. Таму маміны песні і называюцца  калыханкамі. Каму з вас мама спявае перад сном? (Адказы дзяцей.)

Раней не было дзіцячых ложкаў, і матулі калыхалі сваіх немаўлят на руках, цяжка было. Потым навучыліся рабіць вось такія калыскі (дзеці разглядаюць), стала лягчэй дзетак закалыхваць.

Дзеці разам з Гаспадыняй спяваюць калыханку:

Ціха, кіска, ціха, братка –

У калысцы спіць дзіцятка.

Будзь жа добранькі, глядзі,

Дзіцяня не разбудзі.

Коцік слухацца не хоча,

Скача ён з кутка ў куточак.

Гаспадыня. Дзіцятка спіць, а коцік не хоча. (Паказвае цацку коціка.) Давайце пачытаем пра яго вершык.

Коцік басаногі

Па сняжку гуляў,

Адмарозіў лапкі

І заплакаў: - Мяў…

Што за дзіва гэта?

Трэба бегчы ў дом:

Снег такі халодны,

А пячэ агнём…

                 І. Муравейка

Вось як добра было ў хатцы. Аб чым і ў прыказках гаворыцца:

-         Свая хатка, як родная матка;

-         Слаўна хата не вугламі, а пірагамі;

-         Лепш нічога няма свайго роднага вугла.

Дзеці, вам спадабалася ў маёй беларускай хатцы? (Адказы дзяцей.) Аб якіх цікавых рэчах вы даведаліся сёння? 9Адказы дзяцей.)

Нам пара развітвацца. Да пабачэння. Чакаю вас яшчэ да мяне ў госці.

 

Выхавальнік старшай групы: Якімовіч А.А.

 

 

 

      

        

 

      

    

 

тэлефон: (01511)73863  e-mailsad-olekshicy@berestovica.edu.byтэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне